Падчас аператыўнай нарады ў Мінскім гарвыканкаме Уладзімір Кухараў паставіў шэраг актуальных задач, у тым ліку на цеплатрасе ў Маскоўскім раёне, калі тры мікрараёны засталіся ў чацвер увечары без ацяплення і вады.

Уладзімір Кухараў запатрабаваў разабрацца ў прычынах аварыі на цеплавых сетках. Ён даручыў правесці экспертызу стану цепласетак, а таксама якасці матэрыялаў, якія ўжываюцца ў ходзе рамонтных работ пры ліквідацыі паломак, паведамляецца ў тэлеграм-канале «Мінск. Афіцыйна».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0