Старшынёй новага ўрада стала кіраўнік Партыі рэформаў Кая Калас, а ў складзе яе кабінета будзе 14 міністраў, піша Postimees.

Паводле слоў прэзідэнта, людзі разлічваюць на тое, што дзяржава атрымае перамогу ў барацьбе з каранавірусам і пажылыя людзі больш не будуць паміраць.

Па словах Кальюлайд, урад таксама таксама чакаюць і іншыя выклікі — Эстонія павінна абараніць сваю лідарскую ролю ў фарміраванні лічбавага грамадства.

Падчас урачыстай цырымоніі кандыдату ў міністры замежнага гандлю і інфатэхналогій Андэрсу Суцю стала дрэнна. Яго праводзілі ў прэзідэнцкі палац.

Як пазней сказаў Суць, з ім усё ў парадку. «Відавочна, ва ўсім вінавата падзенне цукру ў крыві. На ўсялякі выпадак правяраюся ў доктара, каб са спакойным сэрцам прысвяціць сябе працы», — сказаў ён.

Цырымонія зацвярджэння ўрада, як відаць на фота, завяршылася гарбатай і кавай.

Сярэдні заробак у Эстоніі складае, дарэчы, 1440 еўра, а мінімалка — 584 еўра.

Новы прэм'ер Эстоніі Кая Калас

У цэнтры (сувора глядзіць на прэзідэнта Эстоніі) міністр сацыяльных спраў 32-гадовы Танель Кійк

Андэрсу Суцю робіцца блага

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?