18-гадовы хлопец выпіваў у гаражах з таварышамі. Па дарозе дадому ў адным з двароў ўбачыў «Рэно». Дзверы аўтамабіля аказаліся незамкнёнымі, а ў багажніку знайшліся ключы ад замка запальвання, піша БелТА.

Малады чалавек паспрабаваў завесці машыну — не атрымалася. Калі сеў акумулятар, хлопец вырашыў завесці аўтамабіль штурхаючы.

Выкаціў з двара і некалькі разоў спрабаваў з'ехаць з невялікай горкі. Зноў безвынікова. У выніку хлопец кінуў аўтамабіль на абочыне.

У іншым месцы яму ўдалося пранікнуць у гараж, дзе стаялі два «Фальксвагены». Ключы таксама былі ўнутры. Аднак ніводны аўтамабіль не завёўся, і хлопец зноў вырашыў паспрабаваць варыянт штурхаючы. Вырульваючы з гаража, малады чалавек урэзаўся аўтамабілем у край брамы.

Міліцыя знайшла зламысніка па слядах на снезе. З машын хлопец забраў невялікую суму грошай, флэшку і нават ялінку-араматызатар.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?