Адказваючы на пытанне, ці вядомыя ўласнікі «палаца», паказанага ў расследаванні ФБК, Пяскоў сказаў: «Відавочна, што ўладальнікам з'яўляецца прадпрымальнік», піша ТАСС.

«Сапраўды, гэта вялікі аб'ект, ён добра вядомы ў Геленджыку, — заўважыў ён. — І адзін або некалькі [прадпрымальнікаў] проста ці апасродкавана валодаюць гэтым аб'ектам».

Пры гэтым прэс-сакратар прэзідэнта сказаў, што Крэмль «не мае ніякага права выдаваць імёны гэтых уладальнікаў». «І мы не збіраемся гэтага рабіць, гэта проста было б некарэктна», — растлумачыў ён.

Каментуючы заўвагу журналіста аб тым, што ў згаданым «расследаванні» сам прэзідэнт не называецца ўласнікам аб'екта, прадстаўнік Крамля заявіў: «Не пагаджуся з вамі».

«У гэтым расследаванні сцвярджаецца, што гэта палац Пуціна і што ён будаваўся для Пуціна, — сказаў Пяскоў. — Тут я з вамі катэгарычна не згодны».