— Нашай уладзе гэта (маецца на ўвазе збор людзей у цэнтры горада) не трэба было, — распавяла Алена пра правакацыю з Сяргеем Ціханоўскім. — Арганізатар усяго — ФСБ, а ў мяне былі проста сувязі ў Расіі. Вы разумееце, што я не магу ўсё сказаць, але адмовіцца я не магла. Выставілі ўсё так, як быццам я яму хацела нашкодзіць, але ніхто не падумаў, што ратавала. Лепш так, чым ляжаць закапаным у зямлі.

— Як на вас выйшла ФСБ?

— Вы такая цікаўная… Адзін хлопец знайшоў, не магу сказаць усё ў падрабязнасцях…

— Вы не змаглі адмовіцца?

— Так, не змагла.

— Як думаеце, чаму вам пасля гэтага скандалу не дапамаглі з'ехаць з краіны?

— Не ведаю… Мабыць, тут патрэбна. А наогул, паглядзіце, якая актыўная інтэграцыя. Можа, хутка мы станем Расійскай Федэрацыяй і ўсе канфлікты на гэтым скончацца.

— А як вы асабіста ставіцеся да таго, што адбываецца ў краіне?

— Вось вы ўспомніце гісторыю з Барысам Нямцовым або Аляксеем Навальным. Гэтымі людзьмі можна захапляцца. І паглядзіце, як прыбралі таго ж Нямцова. А што робяць з Навальным… Я шчыра хацела, каб прэзідэнтам стаў Віктар Бабарыка. Разумны інвестар, мэтанакіраваны…

Пасля гэтай размовы журналіст патэлефанавала Алене, каб задаць пару дадатковых пытанняў. Аднак яна адмовілася даваць каментары і са словамі «Пішыце, што хочаце!» паклала слухаўку.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?