26 студзеня а 19:00 далучайцеся да анлайн-лекцыі «Шлях да Беларусі» Ігара Мельнікава.

ХХ стагоддзе ў гісторыі Беларусі нашмат багацейшае на падзеі, чым звычайна расказваюць на ўроках. Пра непапулярныя, але цікавыя старонкі беларускай гісторыі раскажа Ігар Мельнікаў у сваім цыкле лекцый.

На першай сустрэчы Ігар раскажа пра:

▪️ Заключэнне Рыжскай дамовы і ўсталяванне савецка-польскай мяжы,

▪️ Трагедыю чэрвеня 1941-га года на беларускай зямлі,

▪️ Асаблівасці жыцця ў Заходняй Беларусі і ў БССР у міжваенны час.

 

Таксама вы можаце задаваць пытанні ў чаце падчас стрыму: https://youtu.be/_OLFpju5v_8.

 

Ігар Мельнікаў — кандыдат гістарычных навук, магістр Варшаўскага ўніверсітэта. Спецыяліст па вайсковай гісторыі Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0