Энергетыкі аднаўляюць электразабеспячэнне спажыўцоў, якія пацярпелі з-за непагадзі, у 284 населеных пунктах Беларусі, паведамляе Telegram-канал «Белэнерга».

У аўторак, 26 студзеня, праз тэрыторыю Беларусі зрушваецца цыклон «Ларс». Менавіта ён стаў прычынай складаных умоў надвор'я: краіну накрылі моцны мокры снег, завіруха, дождж. У асобных рэгіёнах зафіксаваны істотны прырост снежнага покрыва.
У выніку непагадзі ўзніклі тэхналагічныя парушэнні ў электрасеткавым комплексе (на гэты момант больш за ўсё ў Брэсцкай і Гродзенскай абласцях).
Работнікаў абласных энергасістэм перавялі ў рэжым павышанай гатоўнасці. Яны прыступілі да ліквідацыі наступстваў стыхіі.
Па стане на 16:00 у цэлым па краіне такімі працамі займаюцца 280 брыгад (каля 460 чалавек), прыцягнута 160 адзінак тэхнікі. Электразабеспячэнне аднаўляюць у 284 населеных пунктах, 190 з якіх знаходзяцца ў Брэсцкай вобласці.
Цяпер чытаюць
Банкаўскія інсайдары лічаць новыя санкцыі супраць чатырох беларускіх банкаў малазначнымі. І вось чаму

Каментары