За мінулыя суткі энергетыкі аднавілі электразабеспячэнне ў 1800 населеных пунктаў, яшчэ ў 402 — працягваюць працу, піша tut.by са спасылкай на «Белэнерга».
Абледзянелыя і заснежаныя драты не вытрымлівалі цяжару снегу, іх таксама абрывалі, падаючы, дрэвы, што стала прычынай адключэння ліній электраперадачы.
Да аднаўленчых і рамонтных работ сумарна былі прыцягнутыя 1400 чалавек і 450 адзінак тэхнікі. Для забеспячэння электрычнасцю сацыяльных аб'ектаў і населеных пунктаў задзейнічаныя рэзервовыя крыніцы сілкавання.
Па стане на 6:00 27 студзеня вяліся работы па ліквідацыі аварый у 402 населеных пунктах.