Пра гэта паведаміла «Белэнерга» ў сваім тэлеграм-канале.

Дрэвы пад цяжарам снегу і наледзі нахіляліся да ліній электраперадачы. Абледзянелыя і заснежаныя правады не вытрымлівалі цяжару снегу, ад падаючых галінак і дрэў абрываліся. Усё гэта стала прычынамі адключэння электрычнасці.

Да аднаўленчых і рамонтных работ прыцягнутыя 1400 чалавек і 450 адзінак тэхнікі.

26 студзеня па тэрыторыі Беларусі прайшоў снежны цыклон «Ларс». Асноўны ўдар стыхіі прыйшоўся на Брэсцкую, Гродзенскую ды Гомельскую вобласці.

За мінулыя суткі энергетыкі аднавілі электразабеспячэнне 1800 населеных пунктаў.