BYPOL апісвае стан Рамана пры паступленні ў аддзяленне міліцыі: ён ужо быў у цяжкім стане, не мог размаўляць. З Цэнтральнага РУУСа пазванілі ў хуткую дапамогу ў 23:04 12 лістапада. Дзяжурны паведаміў медыкам пра моцна п'янага чалавека — такую інфармацыю ён атрымаў ад амапаўцаў, якія прынеслі Рамана Бандарэнку.

Але ўжо ў наступным званку міліцыянер удакладняе, што паху алкаголю няма зусім.

Медыкі забралі Бандарэнку ў крытычным стане і не маглі рабіць паўнавартасную аперацыю, бо ён бы яе не перанёс.

З апублікаваных матэрыялаў вынікае, што прычынай смерці Рамана Бандарэнкі стала «траўматычнае субдуральнае кровазліццё».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0