Дзмітрый Гопта ў судзе

Дзмітрый Гопта ў судзе

Справу разглядае суддзя Ірына Прадун. Дзяржабвінаваўца — пракурор Аношка, паведамляе spring96.org.

Згодна з матэрыяламі справы Яўген Каханоўскі з 9 па 11 жніўня 2020 года ў вячэрні і начны час у мэтах выканання публічных заклікаў да дэструктыўнай дзейнасці, размешчаных на розных інтэрнэт-рэсурсах, сумесна з іншымі грамадзянамі на цэнтральных вуліцах Жлобіна падчас несанкцыянаваных масавых мерапрыемстваў адмовіўся ад выканання законных патрабаванняў прадстаўнікоў улады.

Пры гэтым ён рухаўся ў складзе групы асоб па праезнай частцы «ў счэпцы», што прывяло да змены маршрутаў руху рэйсавых аўтобусаў.

Пасля абвінавачаны ўжыў гвалт да супрацоўнікаў міліцыі — нанёс удары нагамі і рукамі па іх ахоўным абмундзіраванні і шчытах, а таксама кінуў у іх камяні, бутэлькі і іншыя прадметы.

Акрамя таго, Каханоўскі сумесна з іншымі ўдзельнікамі масавых мерапрыемстваў кінуў камяні ў транспарт, у якім знаходзіліся супрацоўнікі праваахоўных органаў. У выніку такіх супрацьпраўных дзеянняў былі пашкоджаныя тры аўтамабілі, у тым ліку спецтранспарт, што пацягнула за сабой прычыненне шкоды на 320 і на 840 рублёў.

Пракуратура Гомельскай вобласці прад'явіла ў суд пазоў аб спагнанні з яго ў інтарэсах УУС Гомельскага аблвыканкама і аддзела адукацыі Жлобінскага райвыканкама.

Яўгена Каханоўскага затрымалі 27 жніўня. Да суда знаходзіўся ў СІЗА №3 Гомеля. Дзмітрый Гопта да суда знаходзіўся пад падпіскай аб нявыездзе.

Напачатку судовага працэсу беспадстаўна забаранялі фатаграфаваць журналістцы Ларысе Шчыраковай, нават спрабавалі выдаліць з судовай залы.

«Знаходзіліся ў натоўпе, свісцелі, крычалі лозунгі, шпурлянулі ў міліцэйскую газэль і МАЗ з вайскоўцамі некалькі камянёў». Нанеслі шкоду аўтамабілям на суму 320 і 840 рублёў», — агучвае абвінавачванне пракурор Аношка.

Яўген Каханоўскі сваёй віны не прызнае, кажа: хадзіў, прагульваўся, у вушах былі навушнікі, таму, пра што папярэджвалі людзей міліцыянты, не чуў, камяні не кідаў.

Суддзя чытае паказанні Каханоўскага далей:

«Разам з натоўпам крычаў «Жыве Беларусь». Што гэта азначае, не ведаю. Кінуў камень у міліцэйскі транспарт. Пералічвае каля 10 прыяцеляў. Нейкі мужчына падышоў да мяне і спытаў, ці я мітынгую і даў 25 рублёў. Сказаў шпурляць у міліцыянтаў камяні. Я шпурлянуў у міліцэйскі транспарт».

На наступным допыце Яўген Каханоўскі змяніў паказанні і адмаўляецца, што шпурляў камяні і яму нехта даваў грошы за ўдзел у мітынгу. Даў першыя прызнальныя паказанні, таму што супрацоўнік ціснуў і моцна крычаў на яго і пагражаў.

Каханоўскі сказаў, што на яго крычаў, ціснуў і ўдарыў супрацоўнік крымінальнага вышуку Кісялёў. Калі ён нешта казаў, што не падабалася міліцыянтам, яны давалі яму падзатыльнікі. Каб яго не білі, ён агаворваў сябе і іншых асобаў. Ад пабояў засталіся сінякі. Такім чынам да яго выкарысталі фізічны і псіхалагічны ціск.

Кісялёў, са слоў Каханоўскага, прыходзіў да яго ў ізалятар і прасіў не адмаўляцца ад прызнальных паказанняў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0