Беларусы змогуць уязджаць у Расію цераз аэрапорты пры наяўнасці адмоўных тэстаў на кавід
Адпаведнае распараджэнне ўрада РФ апублікавана на афіцыйным інтэрнэт-партале прававой інфармацыі ў сераду.
Дакумент тычыцца грамадзян, якія заязджаюць у Расію з тэрыторыі Беларусі і Арменіі з 1 лютага па 1 сакавіка (уключна).
У пастанове прыводзіцца пералік з 20 пунктаў паветранага пропуску ў РФ, праз якія такія грамадзяне змогуць уязджаць у Расію.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ