Днём у Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт, што на Захарава, і ў галоўны корпус БДУ, што на плошчы Незалежнасці, паступілі ананімныя электронныя паведамленні аб мініраванні.
На месцы працуе міліцыя і сапёрна-піратэхнічныя групы, паведамляе сталічная міліцыя ў сваім тэлеграм-канале.
З будынка Лінгвістычнага ўніверсітэта нікога не эвакуявалі. Сітуацыя адметная тым, што там цяпер знаходзяцца Наталля Качанава і міністр адукацыі Ігар Карпенка.