Пра гэта Tut.by паведамілі некалькі не звязаных адна з адной крыніц.

— Пракурор горада Віцебска Юрый Раманоўскі затрыманы пры атрыманні хабару — на сваім працоўным месцы. Затрымлівалі яго супрацоўнікі КДБ. Раманоўскага адвезлі ў Мінск, — паведаміла Tut.by крыніца ў гарадской пракуратуры.

Адна крыніца сцвярджае, што затрыманне адбылося ў пятніцу, 22 студзеня, у канцы працоўнага дня. Іншая распавяла, што гэта адбылося раней, але сапраўды на мінулым працоўным тыдні.

У прыёмнай пракуратуры Віцебска ў сераду паведамілі, што «Юрыя Уладзіміравіча няма, ёсць выконваючы абавязкі».

В. а. пракурора Віцебска Кірыл Дубоў (раней — намеснік Раманоўскага) адмовіўся ад каментароў.

Пазней Генпракуратура заявіла, што Раманоўскі сапраўды звольнены, але не затрыманы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0