«З 28 студзеня ў тэставым рэжыме пачынае працаваць сістэма на ўваход у аэравакзальны комплекс Нацыянальнага аэрапорта Мінск», — паведамляе «Інтэрфакс».

Пры выяўленні анамальнай тэмпературы спрацоўвае сігнал, чалавеку з падвышанай тэмпературай прапануюць прайсці медыцынскі агляд.

У сувязі з новай сістэмай трапіць у аэрапорт можна толькі праз ўваходы ў сектары прылёту 1-2 (1 паверх) і сектары вылету 3-4 (2 паверх, эстакада). Астатнія ўваходы для наведвальнікаў зачыненыя. Пры гэтым на выхад абмежаванняў няма: тэрмінал можна пакінуць праз любы выхад.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?