Інфармацыя аб затрыманні пракурора Віцебска Раманоўскага не адпавядае рэчаіснасці, паведаміла БелТА са спасылкай на ўпраўленне ўзаемадзеяння са СМІ і рэдакцыйнай дзейнасці Генеральнай пракуратуры.

«Пракурор горада Віцебска Раманоўскі Юрый Уладзіміравіч сапраўды звольнены з органаў пракуратуры на мінулым тыдні. Інфармацыя пра нібыта яго затрыманне і завядзенне ў дачыненні да яго крымінальнай справы не адпавядае рэчаіснасці», — паведамляе Генпракуратура.

Сёння пра затрыманне пракурора Віцебска Юрыя Раманоўскага паведаміў Tut.by са спасылкай на свае крыніцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0