Фота ДАІ
38-гадовы мужчына ехаў на сваім аўто па вул. Багдановіча ў напрамку праспекта Пераможцаў. У выніку здзейсніў наезд на аўтамабіль «Форд». Пацярпелых у ДТЗ няма, а аўтамабілі атрымалі механічныя пашкоджанні, паведамляе ДАІ ў сваім тэлеграм-канале.
Па выніках медыцынскага агляду ў віноўніка ДТЗ выяўлена 1.63 праміле алкаголю.
Па дадзеным факце праводзіцца праверка. На месцы працавалі супрацоўнікі АДАІ Цэнтральнага РУУС г. Мінска