Свет

Байдэн атрымаў рэкамендацыі па стратэгіі адносін з Беларуссю

Атлантычная рада прэзентавала рэкамендацыі для 46-га прэзідэнта ЗША ў сваім дакладзе «Байдэн і Беларусь: стратэгія для новай адміністрацыі».

На думку аўтараў даклада, у Байдэна ёсць «гістарычная магчымасць аб'яднаць Еўропу і пераламаць дыктатуру, стварыўшы міжнародную кааліцыю ў падтрымку дэмакратыі ў Беларусі», піша tut.by.

Аўтары даклада — журналіст і дыпламат Андрэс Ослунд, намеснік дырэктара Еўразійскага цэнтра Атлантычнай рады Мелінда Хэрынг, былы амбасадар ЗША ва Узбекістане і Украіне Джон Хербст і экс-амбасадар ЗША ў Расіі, былы намеснік генеральнага сакратара NATO Аляксандр Вершбоў.

У дакладзе — шэраг рэкамендацый для Байдэна, каб «садзейнічаць росту дэмакратычнага руху ў Беларусі, умацаваць цяперашняга лідара апазіцыі і аслабіць падтрымку Лукашэнкі».

Аўтары мяркуюць, што Байдэн павінен сустрэцца са Святланай Ціханоўскай у першыя 100 дзён на пасадзе прэзідэнта ЗША. Прэзідэнту рэкамендуюць прызначыць высокапастаўленага чыноўніка для каардынацыі з ЕЗ, Вялікабрытаніяй і Канадай сумесных дзеянняў па санкцыях, а таксама падпісаць указ аб санкцыях супраць «сотняў беларускіх чыноўнікаў, якія парушаюць правы чалавека, каб гэта служыла стрымліваючым фактарам далейшай эскалацыі рэпрэсій». Аўтары адзначаюць, што гатовыя прадставіць спіс для разгляду.

«Злучаныя Штаты павінны называць Лукашэнку былым прэзідэнтам Беларусі. Амбасадар ЗША ў Беларусі Джулі Фішэр павінна заняць свой пост у Мінску і наведаць Вільню па меры неабходнасці, але не ўручаць Лукашэнку свае даверчыя граматы. ЗША варта ўвесці санкцыі ў дачыненні да кампаній, якія займаюцца прыватнымі фінансамі Лукашэнкі. ЗША павінны пагражаць санкцыямі расійскім кампаніям і бізнэсменам ў выпадку, калі яны захопяць беларускія кампаніі ці падтрымаюць рэжым Лукашэнкі фінансава або палітычна. ЗША таксама павінны ўвесці санкцыі супраць расійскіх СМІ і журналістаў, якія ўдзельнічаюць у прапагандысцкіх кампаніях супраць пратэснага руху ў Беларусі», — сказана ў дакуменце.

Там таксама адзначана, што Кангрэс ЗША павінен даць канкрэтныя ўказанні Дзярждэпартаменту, каб ён штогод выдаткоўваў не менш за 200 млн даляраў на падтрымку грамадзянскай супольнасці Беларусі і СМІ. Кангрэсу рэкамендавана падвоіць бюджэт Беларускай службы «Радыё Свабода».

«Дзяржсакратар павінен прызначыць высокапастаўленую службовую асобу, якая будзе кантраляваць усю дапамогу Беларусі і штоквартальна даваць справаздачу аб ёй перад Кангрэсам. ЗША (разам з ЕС) павінны накіраваць гуманітарную дапамогу апазіцыі па каналах, якія фактычна даходзяць да іх у Беларусі. Дзяржсакратар павінен садзейнічаць безумоўнаму вызваленню і амністыі ўсіх палітычных зняволеных, заклікаць да спынення гвалту і настойваць на ўсебаковым нацыянальным дыялогу для вырашэння палітычнага крызісу ў Беларусі і правядзенні ў наступным свабодных і справядлівых выбараў», — прапануюць аўтары.

Акрамя таго, ЗША прапануецца выкарыстоўваць свой уплыў у міжнародных арганізацыях, такіх як АБСЕ і ААН, для іх удзелу ў вырашэнні беларускага крызісу.

У дакуменце таксама пазначаны рэкамендацыі для кіравання «рэакцыяй Расіі на падзеі ў Беларусі з мэтай прадухілення рэпрэсій з боку Крамля».

Атлантычная рада — амерыканскі аналітычны цэнтр, створаны для заахвочвання супрацоўніцтва паміж ЗША і Заходняй Еўропай. Рада заснаваная ў 1961 годзе пры NATO. Юрыдычна рада не звязаная з урадам ЗША ці NATO. На мерапрыемствах арганізацыі часта выступаюць амерыканскія палітыкі і чыноўнікі, у тым ліку экс-прэзідэнты, а таксама супрацоўнікі NATO.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Лукашэнка кажа, што прапаноўваў Захаду «перадаць некалькі тысяч» палітвязняў29

Лукашэнка кажа, што прапаноўваў Захаду «перадаць некалькі тысяч» палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

У «Аземпіка» з'явіўся сур'ёзны канкурэнт. Амерыканцы ўжо часцей купляюць менавіта гэты прэпарат для пахудзення

Трамп увёў пошліны 50% на тавары з Бразіліі5

Біцэпсы Івана Краўцова здзівілі сацсеткі. Ён расказаў, як трымае сябе ў спартыўнай форме57

Лес як нажом зрэзала. Наступствы непагадзі ў Мінскім раёне ФОТА1

На аўкцыёне ў Францыі прадалі ношаную шкарпэтку Майкла Джэксана2

Дзесяць лайфхакаў, як палепшыць працу пральнай машыны і лепш адмываць рэчы7

Некалькі сведкаў кажуць, што беспілотнікаў на Мінск ляцела два13

У якія краіны для беларусаў найбольш дарагія турыстычныя візы? Лідар нечаканы2

Індыйскія дактары падчас падрыхтоўкі пацыенткі да аперацыі выявілі новую групу крыві

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка кажа, што прапаноўваў Захаду «перадаць некалькі тысяч» палітвязняў29

Лукашэнка кажа, што прапаноўваў Захаду «перадаць некалькі тысяч» палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць