Unplash

Unplash

У час навагодніх святаў кітайцы часта ездзяць да сваякоў у іншыя гарады, а гэта стварае велізарную міграцыйную плынь, паведамляе korrespondent.net.

Каб прадухіліць масавыя пераезды людзей з рэгіёну ў рэгіён, кіраўніцтва некаторых кітайскіх гарадоў прапануе сваім жыхарам грошы, каб тыя засталіся дома.

«Гэта трэба для прадухілення распаўсюджвання каранавіруса — асабліва на фоне новых ачагоў узгарання інфекцыі на паўночным усходзе краіны», — тлумачаць сваё рашэнне ў мэрыі.

Некаторыя гарады «за свята дома» прапануюць адну тысячу кітайскіх юаняў ($155). У іншых — адкрылі бясплатны доступ да галоўных славутасцях. Адзін з раёнаў гарадской акругі Чанша раздасць па 30 гігабайт мабільнага інтэрнэту, 200 электронных кніг і бясплатныя маскі тым, хто застанецца дома.

У Кітаі прыкладна 291 мільён працоўных-мігрантаў, якія зарэгістраваныя як сельскія жыхары, але працуюць у гарадах. У асноўным яны выконваюць нізкааплатную працу і пазбаўленыя многіх сацыяльных ільгот. Для многіх з іх Новы год — гэта адзіная магчымасць наведаць дзяцей і бацькоў.

Ад тых, хто ўсё ж такі вырашыць паехаць дадому, урад Кітая патрабуе атрымаць адмоўны вынік тэсту на COVID-19 і прайсці 14-дзённы каранцін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0