Улада

Андрэй Дзмітрыеў стварае «Нашу партыю»

Найбліжэйшым часам можа з’явіцца яшчэ адна палітычная партыя.

Кіраўнік «Гавары праўду» і кандыдат у прэзідэнты 2020 года Андрэй Дзмітрыеў заняўся стварэннем «Нашай партыі».

Андрэй Дзмітрыеў. Фота Надзеі Бужан

«Гэта праца, якая вядзецца фактычна штодня. Мы ўжо вырашылі ад імя аргкамітэта партыі вылучацца на «Сход народных прадстаўнікоў». Казаць пра тэрміны пакуль, можа, і не варта.

Скажу, што спіс на тысячу чалавек ужо сабралі. Аднак незразумела, як правесці ўстаноўчы сход на тысячу чалавек, як таго патрабуе Міністэрства юстыцыі, ці будзе гэта бяспечна для людзей.

Таму цяпер мы ў чаканні, займаемся распрацоўкай праграмы. Фактычна штотыднёва ёсць зум-канферэнцыі, куды можа далучыцца любы ахвотны абмеркаваць важныя пытанні з экспертамі. Для нас прынцыпова, каб гэтая партыя была пабудаваная не аднекуль зверху, а самімі людзьмі», — кажа Андрэй Дзмітрыеў.

Ці «Наша партыя» — гэта канчатковая назва альбо працоўная? «Я думаю, што канчатковая, але яе яшчэ павінен прыняць з’езд. Было 5-7 розных назваў, але гэтая стала топавай, бо адлюстроўвае тое, што людзі хочуць бачыць».

Улады абяцаюць змены ў партыйным жыцці краіны. Не выключана, што ўжо наступныя парламенцкія выбары часткова могуць прайсці па партыйных спісах. Гэта паўплывала на рашэнне Дзмітрыева рухацца ў бок стварэння палітычнай партыі?

«Я ў гэта ўсё не веру, я стары чалавек, даўно жыву і шмат чую пра канстытуцыйныя змены.

У 2016 годзе ў «Гавары праўду» мы праводзілі вялікі форум, дзе было прынятае рашэнне, што пачнём выбудоўваць палітычную партыю, але не хочам, каб «ГП» ператваралася ў партыю. Гэтая праца праходзіць паралельна з «Гавары праўду».

2020 стаў нядрэнным пачаткам для такой дзейнасці, бо шмат людзей палітызавалася. Шмат хто пачаў думаць, як рабіць добрыя рэчы для краіны, што можна дзейнічаць і не толькі праз вуліцу. Цяпер час для стварэння партыі не таму, што ўлада нешта абяцае, а таму, што людзі гатовыя аб’ядноўвацца, дзейнічаць, гаварыць пра палітыку.

Палітычная партыя — гэта цывілізаваны ўдзел у палітыцы. Мы павінны рыхтаваць грамадства. Ніхто, нават Лукашэнка, не можа спрагназаваць, як будуць развівацца падзеі ў краіне — усё можа зацягнуцца надоўга, а можа вырашыцца за адзін дзень. І калі гэтыя змены будуць раптоўныя, а грамадства не будзе гатовае, то перамогуць тыя, пра каго мы не ведаем і не чуем. Яны забяруць гэтую перамогу ў грамадства», — кажа Дзмітрыеў.

Пакуль палітык не называе імёны людзей, якія прымаюць удзел у стварэнні «Нашай партыі». «У аргкамітэце каля 300 чалавек. Гэта збольшага новыя людзі. Вядома, ёсць тыя, хто з «Гавары праўду» прыйшоў, але вялікая частка новых людзей. Мы хочам, каб партыя жыла на ўнёскі. Нам патрэбна каля 1500 чалавек, якія плоцяць па 10-12 рублёў на месяц, каб партыя магла ўтрымліваць офіс і некалькі чалавек. Будзем імкнуцца да гэтага».

На якіх ідэалагічных падмурках будзе стаяць «Наша партыя», чаго дабівацца? «Яшчэ паглядзім, якая праграма будзе, за аснову ўзятая мая прэзідэнцкая праграма. Я не люблю ідэалагічных падзелаў, бо яны штучныя.

Мы ўсе разумеем, што беларускай эканоміцы патрэбныя рынкавыя рэформы, але праз беднасць насельніцтва патрэбная сацыяльная падтрымка. Беларусі трэба развіваць рэгіёны. Мы будзем выступаць за самакіраванне, а другая важная тэма — вяртанне законнасці ў краіне», — падсумоўвае Дзмітрыеў.

Ад восені ўжо некалькі ініцыятываў заявілі пра стварэнне палітычных партый. У прыватнасці пра гэта казалі некалькі прарасійскіх рухаў, у тым ліку Сяргей Лушч. Учора аргкамітэт «Дэмакратычнага саюза» прэзентаваў Андрэй Ланкін, былы паплечнік Валерыя Цапкалы.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Лукашэнка спрабаваў высветліць, хто настукаў Пуціну пра георгіеўскія стужкі18

Лукашэнка спрабаваў высветліць, хто настукаў Пуціну пра георгіеўскія стужкі

Усе навіны →
Усе навіны

Напалі і паранілі ўкраінскага блогера Сяргея Сцярненку34

Азараў: Думаю, Мельнікава паехала адпачываць на Кубу37

Рэаніматолаг Мартаў расказаў, як выратаваў жанчыну з чатырма скразнымі раненнямі сэрца5

«Абсалютны хаос». Камала Харыс раскрытыкавала Трампа ў першай прамове пасля паразы на выбарах8

Наталля Эйсмант: Зянковіча вызвалілі па просьбе Вашынгтона18

Спецпасланнік Трампа заявіў пра гатоўнасць Зяленскага да тэрытарыяльных саступак Расіі13

Прагматычная аўтобусная кампанія запусціла рэйс з Мінска ў Абхазію. Але ёсць нюанс4

Сіноптыкі папярэдзілі пра замаразкі да -5°С у ноч на пятніцу, а ў нядзелю — складаныя ўмовы надвор'я

Польшча расследуе гібель пяці чалавек, целы якіх вылавілі ў рацэ Буг2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка спрабаваў высветліць, хто настукаў Пуціну пра георгіеўскія стужкі18

Лукашэнка спрабаваў высветліць, хто настукаў Пуціну пра георгіеўскія стужкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць