«Сёння некаторыя стогнуць і галосяць: вось, амністыя… палітычная амністыя і іншае. Заўтра будзе палітычная амністыя, калі мне хто-небудзь пакажа хоць адзін палітычны артыкул у нашым Крымінальным кодэксе і што яны асуджаныя або затрыманыя, арыштаваныя з палітычных матываў. Я іх неадкладна памілую», — сказаў Лукашэнка.

Ён узгадаў свой візіт у СІЗА КДБ у кастрычніку і заявіў, што гэтае пытанне ўздымалі і там.

— Нават ім, будучы ў СІЗА, я ім усім сказаў, калі яны задавалі галоўнае пытанне: «Калі нас адпусцяць?». Я ім усім выклаў сваё бачанне: «Усё, што скралі ў народа — вярніце». Тады мы будзем з вамі весці размову і я паспрабую адказаць на ваша пытанне — калі. Чакаю-с. Да гэтага часу — чакаю-с.

Лукашэнка заявіў, што «як чалавек дасведчаны» ведае, што гэтыя пытанні «пратэстуны, верхаводы» абмяркоўвалі са сваякамі.

— Такая магчымасць у гэтых была — грошай шкада. Таму не трэба строіць ілюзій — палітычныя зняволеныя, амністыя і гэтак далей.

Калі чалавек не хоча сядзець у турме за злачынства эканамічнае — фінансавае — крымінальнае злачынства — аддай апошняе, калі ў цябе ёсць. Мы паказалі, усё, што ёсць. Не — суд вырашыць. Як вырашыць суд, так і будзе. Вось і ўся палітычная ці іншая амністыя, — цытуе Лукашэнку ягоная прэс-служба.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0