У спальным раёне Гродна між двума сябрамі адбылася сварка. Не падзялілі 37‑гадовыя мужчыны 50 тысяч рублёў. Адзін другому пазычыў гэтую суму.

Тады адзін вырашыў папалохаць даўжніка, схапіў нож і стаў ім размахвацца. Аднак «жартоўны» ўдар нажом у жывот прывёў да нечаканых і жудасных наступстваў. Нож парэзаў ахвяры нырачную артэрыю, і ад унутранага крывазліцця мужчына памёр на месцы.

Нападнік сам выклікаў «хуткую», дачакаўся і прыбыцця міліцыі. Цяпер яму пагражае ад 5 да 15 гадоў пазбаўлення волі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?