Народны артыст СССР Васіль Ланавой, які раней быў шпіталізаваны з каранавірусам, памёр ва ўзросце 87 гадоў, піша ТАСС.

Раней у чацвер дырэктар Дзяржаўнага акадэмічнага тэатра імя Яўгена Вахтангава Кірыл Крок паведаміў ТАСС, што артыст пераведзены ў рэанімацыю.

2 студзеня стала вядома, што ў 87-гадовага Васіля Ланавога і яго жонкі Ірыны Купчанка знойдзены каранавірус. З улікам веку акцёра было прынята рашэнне аб шпіталізацыі. У Ланавога было выяўлена паражэнне 5% лёгкіх, пастаўлены дыягназ «пнеўманія».

Ланавой служыў у Маскоўскім тэатры імя Вахтангава і адначасова здымаўся ў мностве фільмаў: «Павел Карчагін» (1957), «Пунсовыя ветразі» (1961), «Вайна і мір» (1965-1968 гг.), «Сямнаццаць імгненняў вясны» (1973), «Ганна і Камандор» (1974), «Дні Турбіных «(1976). Культавым савецкім акцёрам яго зрабіў фільм «Афіцэры» (1971).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0