Міліцыя расійскага горада Навакузнецк, што ў Сібіры, расшуквае дваіх махляроў, адзін з якіх размаўляе з беларускім акцэнтам. Яны завалодалі грашыма з касы мясцовай крамы рытуальных паслугаў.

Як паведамляе прэс‑служба міліцыі Кемераўскай вобласці, мужчыны здолелі ашукаць прадавачку, якая аддала ўсе грошы з касы — дзесьці каля 500 долараў — за 30 мікрасхемаў, якія беларус, нібыта, прывёз з Мінску. Як пасля высветлілася, яны аказаліся падробкай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?