Уга Чавэс (фота - АР)

Уга Чавэс (фота - АР)

Прэзідэнт Венесуэлы Уга Чавэс паведаміў сёння, што Цэнтральнае Разведвальнае Ўпраўленне ЗША рыхтавала замах на яго жыццё. Праз гэты замах ён і адмяніў сваю паездку ў Сальвадор, дзе меўся ўзяць удзел ў цырымоніі інаўгурацыі абранага прэзідэнта Маўрысіё Фунэса. Пра гэта паведамляе агенцтва АР.

Паводле Чавэса замах мусіў быць такі: амерыканцы планавалі пусціць у бок прэзідэнцкага самалёта ракету. «У мяне няма сумневу, што разведвальныя арганізацыі Злучаных Штатаў датычныя да гэтага», — сказаў Чавэс і лічыць, што да змовы далучыўся таксама Луіс Пасада Карылес, былы агент ЦРУ на Кубе. Венесуэла і Куба ўжо шмат гадоў патрабуе ў ЗША выдаць Пасаду, які з’яўляўся апанентам былога кіраўніка Кубы, і якога завочна прызналі вінаватым у распрацоўцы выбуху на борце кубінскага самалёта ў 1976 годзе, у выніку якога загінула 73 чалавекі.

Чавес не раз абвінавачваў Злучаныя Штаты ў спробе скінуць дзейны ўрад ў ягонай краіне або здзейсніць узброенае ўварванне на тэрыторыю Венесуэлы. У мінулым афіцыйныя крыніцы ў амерыканскім урадзе абвяргалі падобныя закіды, але пакуль што амерыканская амбасада ў Каракасе на гэтую заяву ніяк не адрэагавала.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?