Супрацоўнікі ГУБАЗіК МУС затрымалі 31-гадовага адміністратара тэлеграм-чатаў Фрунзенскага раёна Мінска («Жудро-суседзі») і Мінскага раёна («Тарасава»). Па месцы яго жыхарства канфіскаваная камп'ютарная тэхніка, сімволіка (сцягі, налепкі, плакаты), 6 балонаў для нанясення графіці, а таксама больш за 4 тысячы агітацыйных улётак.

На затрыманага склалі адміністрацыйны пратакол за парушэнне заканадаўства аб масавых мерапрыемствах, таксама вынесенае афіцыйнае папярэджанне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0