Меркаванні

«Невялікая праблема» з забаронай БЧБ

Праблема з забаронай бел-чырвона-белага сцяга невялікая, але ёсць, піша заснавальнік «Моцных навінаў» Пятро Кузняцоў.

«Яго немагчыма забараніць проста таму, што немагчыма забараніць Беларусь.

Не, можна, вядома, выдаць цыркуляр і думаць, што гэта нешта зменіць. Але не зменіць нічога. БЧБ будзе да таго часу, пакуль будзе Беларусь.

Логіка ябацек такая: раз сцяг выкарыстоўвалі калабарацыяністы, значыць, што ён фашысцкі і ад яго трэба адмовіцца. Паслядоўнае развіццё гэтай логікі не ў тым, каб прапаноўваць ябацькам, у такім выпадку, забараніць і сцягі Бельгіі ці Расіі. Для гэтага ў іх рукі кароткія, ды і дзе Бельгія тая знаходзіцца, яны на карце не пакажуць.

Паслядоўнае развіццё гэтай логікі ў тым, што пад гэтым сцягам была заснавана сучасная беларуская дзяржава Рэспубліка Беларусь. І, калі ўжо сцяг «фашысцкі», то і ад дзяржавы, што выкарыстоўвала яго, трэба адмовіцца? Або пагадзіцца, што ўсе мы жывём у першапачаткова ў аснове сваёй у «фашысцкай» дзяржаве?

Унікальнасць і сакральнасць БЧБ у тым, што гэта — нацыянальны сцяг, які з'явіўся ў той гістарычны момант, калі беларусы заявілі пра сябе як пра сфармаваную нацыю. Менавіта пад ім былі заснаваныя абедзьве беларускія нацыянальныя дзяржавы — і БНР, і РБ. Гэты сцяг — сімвал нацыі і сімвал адбытай і аформленай у 1991-м нацыянальнай дзяржавы. Менавіта ў гэтай дзяржаве мы жывём ужо 30 гадоў і менавіта бел-чырвона-белы быў сімвалам яе з'яўлення і застаецца сімвалам існавання.

Аб дзейнай сімволіцы гэтага сказаць нельга. Гэта — варыяцыі на сімволіку ідэалагічнай дзяржавы СССР, у якой інтарэсы людзей, народаў і нацый былі засунутыя на трыццаць трэці план, каб дагадзіць нейкім нежыццяздольным ідэалагічным і тэарэтычным канструкцыям, што пацярпелі ў выніку поўны крах. У выніку чаго поўны крах пацярпела і тая дзяржава, знікшы з карты свету.

Спробы навязаць ідэалагічную (супраць нацыянальнай) сімволіку памерлай дзяржавы сучаснай нацыі — палітычная некрафілія і не больш за тое. Будучыні на такім фундаменце не пабудуеш. І цалкам лагічна, што прыйшоў момант, калі ў грамадстве гэта зразумелі. Магчыма, яшчэ не ўсе, але працэс пайшоў і ён незваротны.

У 90-я гады я глядзеў адзін футбольны матч, паміж Германіяй і Галандыяй. Галандскія заўзятары прымудрыліся працягнуць на трыбуну ровар, які паднялі з плакатам: «Больш не адбераце». Ужо не ведаю, прыдумаў каментатар гэтую гісторыю на хаду, ці такое і напраўду было, але ён патлумачыў, што падчас Другой сусветнай нацысты ўвялі ў Нідэрландах забарону на велікі.

Галандцы, вядома, не зрабілі з ровара нацыянальны сімвал толькі таму, што яго забаранялі немцы. Транспартны сродак застаўся тым, чым і быў, — транспартным сродкам.

Сапраўды гэтак жа і наш БЧБ, якія б ідыёцкія распараджэнні хто ні выдаваў, назаўжды застанецца тым, чым ён ёсць, — сцягам, пад якім сфармавалася беларуская нацыя і была заснаваная існая беларуская дзяржава — Рэспубліка Беларусь.

А пасля ўсіх тых пакут, якія былі (і, напэўна, на жаль, яшчэ будуць) пад ім вынесеныя — яшчэ і сапраўднай святыняй.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Была галоднай, узімку аказалася без цёплых рэчаў». Суседкі расказваюць пра памерлую экс-палітзняволеную Ганну Кандраценка2

«Была галоднай, узімку аказалася без цёплых рэчаў». Суседкі расказваюць пра памерлую экс-палітзняволеную Ганну Кандраценка

Усе навіны →
Усе навіны

Намесніца Мельнікавай па Каардынацыйнай радзе: Працуем над аднаўленнем даверу з донарамі11

Хто той палкоўнік Жураўскі, які падбіў Зянковіча, Фядуту і Кастусёва на нібыта дзяржаўны пераварот?10

Караеў: На канцэрт Паліны Гагарынай у Гродне грошы ўзялі з бізнэсу14

Трамп гатовы разам з Еўропай ціснуць на Расію з дапамогай новых санкцый2

Пяскоў: З Расіяй нельга размаўляць ультыматумамі9

Заолаг стаў сведкам гібелі маладога мядзведзя на трасе Мінск — Віцебск3

Непадалёк ад цэнтра Мінска з'явіцца новы квартал8

Асуджаны за карупцыю гомельскі чыноўнік атрымаў новую высокую пасаду5

Спыненне агню сёння або новыя санкцыі. Германія паставіла Пуціну ультыматум39

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Была галоднай, узімку аказалася без цёплых рэчаў». Суседкі расказваюць пра памерлую экс-палітзняволеную Ганну Кандраценка2

«Была галоднай, узімку аказалася без цёплых рэчаў». Суседкі расказваюць пра памерлую экс-палітзняволеную Ганну Кандраценка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць