Скрыншот СТБ

Скрыншот СТБ

«Міністэрства аховы здароўя Беларусі вельмі актыўна вядзе з удзелам пасольства Беларусі ў Кітаі перамовы з дзвюма кітайскімі кампаніямі, якія сёння выйшлі на вельмі высокі ўзровень у распрацоўцы сваёй вакцыны. Адна кампанія ўжо атрымала рэгістрацыю са сваёй вакцынай, і з гэтай кампаніяй ужо прапрацоўваецца заключэнне дагавора на пастаўку вакцыны ў Беларусь», — распавёў Сянько.

Ён адзначыў, што да Кітая звярнулася вялікая колькасць краін. «Беларусь будзе знаходзіцца сярод першых краін, якія атрымаюць гэтую вакцыну», — сказаў пасол.

Па яго словах, пра гэта таксама ішла гаворка ў тэлефоннай размове паміж старшынёй КНР Сі Цзіньпінам і Аляксандрам Лукашэнкам 26 студзеня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0