У салігорскую міліцыю паскардзіліся, што хтосьці, сарваўшы навясны замок з дзверцаў шафы ў памяшканні для пераапранання аднаго з рудаўпраўленняў «Беларуськалія», скраў смартфон работніка. Пра выпадак паведамляе mlyn.by.

Аператыўнікі крымінальнага вышуку прааналізавалі відэа сістэмы відэаназірання на прылеглай тэрыторыі. Былі правераны ўсе, хто меў доступ у памяшканне.

Высветлілася, што крадзеж здзейсніў не работнік прадпрыемства, а навучэнец, які знаходзіўся на тэрыторыі на практыцы. Смартфон вярнулі ўласніку, а хлопца затрымалі і змясцілі ў ізалятар.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0