Фота Кацярыны Штукінай

Фота Кацярыны Штукінай

Пра гэта заявіў намеснік кіраўніка Савета бяспекі Расіі Дзмітрый Мядзведзеў у інтэрв'ю расійскім СМІ, піша ТАСС.

«Што тычыцца інтэграцыйных працэсаў, я застаюся на ранейшай пазіцыі і зыходжу з таго, што ў нас агульная пазіцыя, што інтэграцыя ўзаемакарысная. Нам трэба інтэгравацца цясней і рэалізоўваць увесь патэнцыял саюзнай дамовы, у тым ліку тыя элементы збліжэння, злучэння патэнцыялу нашых эканомік, якія туды закладзены. А гэта самыя розныя пытанні, аж да адзінай валюты», — сказаў ён.

Пры гэтым Мядзведзеў дадаў, што «цяпер там (у Беларусі) трошкі іншая сітуацыя, трэба, каб яны нармалізавалі ў цэлым сітуацыю ўнутры краіны». «Але я ўпэўнены, што інтэграцыйны рух павінен працягнуцца, бо ніякай альтэрнатывы няма», — заявіў намеснік кіраўніка Савета бяспекі РФ.

Мядзведзеў выказаў упэўненасць, што «да гэтага трэба рухацца, (хоць) тэмпы руху могуць быць розныя».

«Адзін час нас беларускія калегі папракалі, што мы на іх ціснем, што мы хочам хутчэй нешта зрабіць. Але не, мы не ціснем, проста нам уяўляецца, што гэта ў нашых інтарэсах», — дадаў ён.

На думку намесніка кіраўніка Савета бяспекі, тут справа не ў палітыцы, «гэта проста чалавечыя адносіны паміж жыхарамі Расіі і жыхарамі Беларусі, асаблівыя брацкія адносіны, і гэта не фігура мовы, гэта не пафасны выраз, гэта так і ёсць».

«А другое — гэта прагматычныя меркаванні. Беларуская эканоміка цалкам заточаная на расійскую эканоміку. Значыць, яны значную частку тавараў пастаўляюць сюды. Іх у іншых месцах нідзе не чакаюць. Менавіта таму цесная інтэграцыя паміж эканомікамі, прыняцце найважнейшых рашэнняў у сферы рэгулявання ў інтарэсах дзвюх краін», — рэзюмаваў Мядзведзеў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0