Канчатковае рашэнне будзе прынята на радзе арганізацыі заўтра, 2 лютага.

У канцы студзеня дэлегацыя ІІХФ наведала спартыўныя аб'екты ў Латвіі, дзе могуць прайсці матчы турніру.

Па словах крыніцы, латвійскі бок гатовы прадаставіць умовы для правядзення ЧС толькі на тэрыторыі Латвіі. У ІІХФ таксама лічаць гэты варыянт прыярытэтным.

Першапачаткова турнір павінен быў праходзіць у Мінску і Рызе з 21 мая па 6 чэрвеня, але турнір у сталіцы Беларусі забралі.

Адна група (8 камандаў) павінна была гуляць у Мінску (зборныя Беларусі, Расіі, Швецыі, Даніі, Чэхіі, Славакіі, Швейцарыі, Вялікабрытаніі), другая — у Рызе.

У Мінску таксама павінны былі прайсці два паўфіналы, матч за 3-е месца і фінал.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0