Прэзідэнт Рэспублікі Малдова абіраецца парламентам краіны. Гэта дало дадатковыя шансы мясцовай апазіцыі у барацьбе за новыя парламенцкія выбары.

У парламэнце Малдовы завяршылася працэдура па выбарах прэзідэнта краіны. Як і чакалася, у галасаванні ўзялі ўдзел 60 дэпутатаў ад правячай партыі камуністаў. Тры апазіцыйныя фракцыі байкатавалі галасаванне. Такім чынам аніводзін з прэтэндэнтаў не набраў мінімальна патрэбны для перамогі 61 голас.

Цяпер, адпаведна канстытуцыі Малдовы, парламент мае быць распушчаны і мусяць адбыцца новыя выбары. Дзеючы прэзідэнт Уладзімір Варонін ужо заявіў пра падрыхтоўку адпаведнага ўказу. Чакаецца, што пазачарговыя выбары ў парламент Малдовы адбудуцца цягам бліжэйшых 45 дзён.

Нагадаем, што колькі месяцаў таму ў сталіцы Малдовы Кішынёве адбыліся пратэсты супраць вынікаў парламенцкіх выбараў, якія перараслі у масавыя беспарадкі й пагромы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?