Грамадства

Жыхар Фаніпаля атрымаў год і тры месяцы «хатняй хіміі» і 3000 рублёў за абразу міліцыянера

Першага лютага ў судзе Дзяржынскага раёна разглядалі крымінальную справу па арт. 369 (Абраза прадстаўніка ўлады), заведзеную супраць жыхара Фаніпаля Максіма Самбраса, паведамляюць праваабаронцы.

Згодна з абвінавачваннем, 26 верасня 2020 года Самбрас размясціў у адным з тэлеграм-чатаў Фаніпаля нецэнзурнае выказванне пра начальніка Дзяржынскага РАУС, палкоўніка міліцыі Яўгена Жылінскага, якое мела «абразлівы характар».

З гэтай нагоды Максіма затрымалі 10 кастрычніка і праз 72 гадзіны выпусцілі пад падпіску аб нявыездзе.

На судзе Максім Самбрас выступаў без адваката. Ён прызнаў віну і адзначыў, што публічна папрасіў у Жылінскага прабачэнне ў тым жа чаце, дзе і апублікаваў абразу.

Пракурор папрасіў прысудзіць хлопцу паўтары гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу («хатняя хімія»). Суддзя Раман Крыловіч прысудзіў 1 год і 3 месяцы «хатняй хіміі» і пастанавіў задаволіць пазоў кампенсацыі маральнай шкоды ў памеры 3000 рублёў.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Асуджаны брат Ігара Лосіка выехаў з Беларусі1

Асуджаны брат Ігара Лосіка выехаў з Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Жыхары райцэнтра ў Віцебскай вобласці гадамі скардзяцца на дрэнную ваду

Расія нарошчвае вытворчасць «шахедаў» і неўзабаве зможа запусціць 2000 за адну ноч11

У Італіі 78-гадовы мужчына «ажыў» праз 30 хвілін пасля спынення сэрца4

У Цюменскай вобласці «герой СВА» забіў сваю жонку ў дзень вяселля11

«Хацеў выратаваць хаця б нейкую колькасць людзей». Дачка беларуса, затрыманага па справе «Беларускага Гаюна», расказала пра бацьку6

«Неверагодны спектакль крывадушніцтва». Дзмітрый Гурневіч абурыўся ажыятажам вакол скандалу на канцэрце Coldplay25

Беларуская гандбалістка будзе гуляць за зборную Румыніі

Для беларускага фестывалю вырабілі трохметровы хот-дог ФОТАФАКТ9

Мясаедская дыета — у якіх выпадках яна дапамагае3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Асуджаны брат Ігара Лосіка выехаў з Беларусі1

Асуджаны брат Ігара Лосіка выехаў з Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць