Франак Вячорка, дарадца Святланы Ціханоўскай, у інтэрв’ю «Нашай Ніве» акрэсліў пяць памылак і недапрацовак лідараў апазіцыі пасля прэзідэнцкіх выбараў — 2020:

1. Мы рабілі мала моцных палітычных крокаў. Пад ціскам абстрактнай грамадскай думкі, каб усіх задаволіць, змякчалі нешта, не даціскалі. Быў моцны ўльтыматум і марш пасля. Кожны месяц мы рабілі нейкае моцнае дзеянне — Народная інаўгурацыя, Народны ўльтыматум, Народны трыбунал. Гэта файна, але гэтага мала. Людзям важна, каб мы пазначалі кірунак, вектар. Гэта дае магчымасць кансалідавацца і біць у адну кропку. Пасля трох месяцаў пратэсту, магчыма, мы перасталі пазнаваць гэтыя кропкі, і людзям стала больш складана па іх біць.
2. Мы не змаглі дабіцца расколу эліт. Безумоўна, працэс запушчаны, гэта адчуваецца па колькасці зліваў з таго боку.
3. Магчыма, былі маларашучыя ўвосень. Тады, на ўздыме маршаў, варта было абвяшчаць аб стварэнні народнага руху, калі быў вялікі ўздым у людзей. Цяпер гэтым рухам сталі двары, але ім было б прасцей, каб абвешчана было ўсё раней.
4. Правал з бяспекай людзей на маршах, не было дружыны. Не ўратавалі людзей. Многія трапілі за краты. Некалькі разоў арыштоўвалі апаратуру.
5. На міжнародным фронце прынятыя санкцыі — слабыя, хаця яшчэ пашырацца.
Інтэрв'ю цалкам. Франак Вячорка: «Лукашэнка доўга ўтрымліваць сітуацыю не зможа, ён пойдзе на саступкі»
Цяпер чытаюць
«Я сказаў на відэа, што мяне не катуюць — на той момант гэта было праўдай. А праз дзве гадзіны мяне збілі». Украінскі журналіст два гады правёў у расійскім палоне — вось што ён перажыў

Каментары