Мядзведзеў: Трэба цясней інтэграваць эканомікі Беларусі і Расіі, аж да адзінай валюты

«Што тычыцца інтэграцыйных працэсаў, я застаюся на ранейшай пазіцыі і зыходжу з таго, што ў нас агульная пазіцыя, што інтэграцыя ўзаемакарысная. Нам трэба інтэгравацца цясней і рэалізоўваць увесь патэнцыял саюзнай дамовы, у тым ліку тыя элементы збліжэння, злучэння патэнцыялу нашых эканомік, якія туды закладзены. А гэта самыя розныя пытанні, аж да адзінай валюты», — сказаў ён.

Журналістцы Tut.by Надзеі Калінінай пагражае 25 сутак. Суд перанеслі

1 лютага ў судзе Ленінскага раёна пачаўся працэс па справе журналісткі Tut.by Надзеі Калінінай. Яна была затрыманая 29 студзеня, калі спрабавала патрапіць на з'езд дэлегатаў ВНС па Мінску, які праходзіў у ДК «Камволь».

Журналістку Tut.by Надзею Калініну пакуль што вызваляць.

Суд прыйшоў да высновы, што трэба папрасіць відэа затрымання Калінінай у мінскім гарадскім доме культуры, дзе яе схапілі, а пасля працягнуць пасяджэнне. Але паколькі з моманту затрымання ўжо прайшлі трое сутак, журналістку павінны адпусціць.

Журналістка Tut.by Калініна: Мяне выкралі, а не затрымалі

Увечары 1 лютага Надзея Калініна выйшла на волю. Трое сутак яна правяла ў ізалятары на Акрэсціна, яе абвінавачваюць у тым, што яна зладзіла пікет каля дарогі побач са з'ездам дэлегатаў УНС і не падпарадкавалася патрабаванням супрацоўнікаў міліцыі. Кропка ў справе не пастаўленая, у судзе абвешчаны перапынак, але паколькі 72 гадзіны затрымання скончыліся, Надзю адпусцілі. Сённяшнюю ноч яна правядзе дома, у нармальных чалавечых умовах. А вось што яна распавядае пра ўтрыманне ў ІЧУ.

Франак Вячорка: «Лукашэнка доўга ўтрымліваць сітуацыю не зможа, ён пойдзе на саступкі». Вялікая гутарка з дарадцам Святланы Ціханоўскай

Францішак Вячорка — адна з ключавых асоб у штабе Святланы Ціханоўскай. Гэта найбольш блізкі і ўплывовы дарадца, здольны ўплываць на рашэнні Ціханоўскай. У інтэрв’ю «НН» Вячорка расказаў пра памылкі і поспехі апошняга паўгода, а таксама агучыў бачанне таго, як сітуацыя будзе развівацца ў будучыні.

Мінабароны пракаментавала сцверджанне BYPOL аб адпраўцы беларусаў у Сірыю

Ініцыятыва сілавікоў BYPOL са спасылкай на ўласныя крыніцы паведаміла, што нібыта беларускія вайскоўцы маюць адправіцца ў Сірыю. Згадвалі нават адпраўку салдат. 

«Наша Ніва» звярнулася да Мінабароны з просьбай пракаментаваць гэтае паведамленне. Вось які адказ у пісьмовым выглядзе дало ведамства.

У Мінску «ў знак пратэсту супраць бяздзейнасці арміі» падпалілі танк. Мінабароны сцвярджае, што ён не выйшаў з ладу

Састаў з вайсковай тэхнікай рухаўся ад Мінска ў бок Оршы.

На відэа відаць полымя на адным з танкаў на чыгуначнай платформе.

«Гэта акт грамадзянскага непадпарадкавання! Танк Т-72, 120-я дывізія», — піша аўтар відэа, размешчанага на тэлеграм-канале «Баста».

«Усім, хто хвалюецца за «падпалены танк», непашкоджаны 111-ы перадае прывітанне з палігона! Заўтра — у навучальны бой», — паведамілі ў Мінабароны. З гэтага паведамлення вынікае, што нейкі інцыдэнт меў месца, але танк не выйшаў з ладу.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?