2 лютага ў Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць, па паўночна-заходняй палове невялікі снег, слабая мяцеліца, паведамляе Белгідрамет. Раніцай месцамі туман. На асобных участках дарог галалёдзіца.

Вецер паўднёвы, паўднёва-ўсходні ўмераны, на паўночным захадзе месцамі парывісты. Максімальная тэмпература паветра -3..-9°С, па паўднёвым захадзе -2..+1°С.

Сёння ў Мінску: пераменная воблачнасць. Без істотных ападкаў, толькі вечарам невялікі снег. Раніцай месцамі па горадзе туман. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўднёвы, паўднёва-ўсходні ўмераны. Тэмпература паветра раніцай -11..-15°С, днём -5..-8°С, увечары -5..-6°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0