Фота city-adm.lviv.ua.
«У краінах Скандынавіі і Еўропы так змагаюцца з галалёдам у парках. Я падумала: чаму б так не зрабіць у нас. Львавяне любяць піць каву, ёсць вялікая сетка кавярняў, таму ўзнікла ідэя паспрабаваць», — распавяла дарадца мэра ўкраінскага горада Ірына Оршак.
Яна адзначыла, што кававая гушча валодае абразіўнымі ўласцівасцямі і паляпшае якасць глебы.
Эксперымент з кававай гушчай пачаўся ў Львове 1 лютага і працягнецца, пакуль будзе галалёдзіца, мінімум некалькі тыдняў.
Фота city-adm.lviv.ua.
Мясцовыя эколагі сцвярджаюць, што кававая гушча экалагічна бяспечная і не шкодзіць газонам і караням дрэў.