112.by

112.by

Камандзір аддзялення роты аховы і абслугоўвання жылля Брэсцкай дэсантна-штурмавой брыгады, малодшы сяржант Ілля Кобак у адпачынку вырашыў наведаць бабулю ў вёсцы Масевічы, што ў Маларыцкім раёне.

Падыходзячы да дома, Ілля ўбачыў, што з-пад даху дома ідзе дым і шугае полымя.

Хлопец адразу паведаміў аб пажары ў службу МНС. Але ў палаючым доме знаходзілася яго бабуля.

Ілля вырашыў, не чакаючы ратавальнікаў, самастойна выратаваць сваячку.

Увайсці ў дом праз дзверы ўжо было немагчыма. Выбіўшы акно, Ілля пралез у дом, узяў бабулю на рукі і праз акно перадаў мужчыну, які падаспеў на дапамогу.

Пажар ліквідаваны ратавальнікамі. На шчасце, падчас здарэння ніхто не пацярпеў.

Ілля Кобак. Фота Мінабароны

Ілля Кобак. Фота Мінабароны

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0