Затрыманні каля суда. Фота РБК

Затрыманні каля суда. Фота РБК

Пасяджэнне па справе Навальнага праходзіць у адкрытым для прэсы рэжыме, нягледзячы на дзейныя ў сталічных судах каранавірусныя абмежаванні: на большасць працэсаў могуць трапіць толькі іх удзельнікі. Пасяджэнне Сіманаўскага суда ідзе ў выязным рэжыме ў будынку Масгарсуда, дзе ёсць вялікая зала і магчымасць правесці трансляцыю ў асобным памяшканні, піша РБК.

У зале суда знаходзяцца жонка Аляксея Навальнага Юлія і ягоныя адвакаты.

Перад пачаткам пасяджэння Навальны звярнуўся да сваёй жонкі: «Кажуць, што ты ўвесь час парушаеш грамадскі парадак. Дрэнная дзяўчынка, ганаруся табой», — кажа палітык, маючы на ўвазе, па ўсёй бачнасці, затрыманні Юліі Навальнай на няўзгодненых акцыях пратэсту ў Маскве.

Сёння каля суда затрымалі больш за 20 чалавек.

Навальны вярнуўся ў Расію 17 студзеня з Нямеччыны, дзе праходзіў лячэнне ад атручвання ядам групы «Навічок». Адразу па прылёце ён быў затрыманы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0