БелТА

БелТА

«Тут збяруцца людзі розных узростаў, прафесій і сацыяльных статусаў. За імі — тысячы, мільёны беларускіх людзей, працоўных калектываў. Гэтых людзей выбраў народ. Мы павінны пачуць голас кожнага, увесь спектр меркаванняў, які ёсць сёння ў рэспубліцы, па самых розных пытаннях нашага жыцця», — цытуе Лукашэнку БелТА.

Ён таксама заявіў, што неабходна напярэдадні сходу яшчэ раз больш дэталёва прапрацаваць праблемы, якія хвалююць людзей. Ён нагадаў, што раней у абласцях прайшло абмеркаванне асноўных напрамкаў Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця і шэрагу іншых пытанняў, якія людзі вылучылі на дыялогавых пляцоўках.

УНС пройдзе 11-12 лютага. Агульная колькасць удзельнікаў і запрошаных складзе 2700 чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0