Мінздароўя: За суткі 699 выпадкаў каранавіруса. Зроблена 6522 тэсты
Мінздароўя паведамляе, што за суткі ў Беларусі зарэгістравана 699 выпадкаў каранавіруса, а выпісаныя 662 чалавекі.
Учора было 959 выпадкаў, пазаўчора 1766, у суботу — 1852.
З пачатку пандэміі — 249 994 выпадкі. Выздаравелі 237 178 чалавек.
За ўвесь час памерлі 1737 чалавек.
За мінулыя суткі выканана 6522 тэсты (учора — 9554, пазаўчора — 19 358). За ўвесь час 4 488 821 тэст.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ