Пра выпадак паведамляе Памежны камітэт

Здарэнне адбылося 31 студзеня на заставы «Тушэмля». Там нарад пабачыў сляды якія вялі з Польшчы ў Беларусь. На месца выехала трывожная група. Неўзабаве за 200 м ад мяжы быў затрыманы 19-гадовы малады чалавек, які на правапарушэнне ішоў свядома.

Падрыхтаваўся таксама грунтоўна: пры сабе ён меў 3 мабільныя тэлефоны, палатку, компас, газавы балончык, рэчы і прадукты. Хлопец распавёў памежнікам, што сам ён грамадзянін Украіны, а парушыць мяжу адважыўся, каб наведаць дзяўчыну, якая жыве ў Беларусі.

Затрыманы дастаўлены ў ізалятар часовага ўтрымання Гродзенскай памежнай групы. Яму пагражае дэпартацыя з забаронай уезду ў Беларусь да 5 гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0