Пра гэта ён распавёў на нарадзе з нагоды будучага сходу, піша «Звязда».

«Там не будзе дробязі, дробязь — у Праграме сацыяльна-эканамічнага развіцця, яна будзе апублікаваная, яна больш канкрэтная, — сказаў ён. — Рэзалюцыя абазначыць асноўныя кірункі руху нашай Беларусі да пэўных мэт».

Людзей цікавяць розныя пытанні, дадаў Лукашэнка. У аснове асноў — эканоміка і надзённыя пытанні (цэнаўтварэнне, тарыфы на ЖКГ, працоўныя месцы, заробкі і гэтак далей).

«Паступае шмат прапаноў і ў галіне грамадска-палітычнага развіцця. Нашы грамадзяне сёння неабыякавыя да лёсу краіны, яны асабліва востра адчуваюць цяперашні адказны перыяд, калі ўсе мы павінны быць разам, павінны быць адзіныя, каб захаваць незалежную беларускую дзяржаву, — дадаў ён. — Яшчэ адно, што вельмі хвалюе людзей, — як адаб’юцца прынятыя намі рашэння на паўсядзённым жыцці кожнага канкрэтнага чалавека?»

«Скажам, калі мы будзем звяртацца да пытання продажу дзяржмаёмасці і прыватызацыі прадпрыемстваў, павінен быць канкрэтны адказ на гэтае пытанне, — патлумачыў Лукашэнка. — Каб людзі, якія працуюць на Беларуськаліі, Гомсельмашы, МТЗ, МАЗе, БелАЗе, разумелі: або іх заўтра будуць прадаваць з малатка, або яны будуць працаваць на гэтых дзяржаўных прадпрыемствах і мець гарантыю кантролю дзяржавы і гарантыю таго, што іх дзеці змогуць там працаваць».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0