Здарэнне адбылося 1 лютага ў Радуні (Воранаўскі раён). Мужчына сам паведаміў у службу 101 аб пажары ў сваім доме.

Высветлілася, што гаспадар у падвале мяняў газавы балон. Герметычнасць злучэння вырашыў праверыць адкрытым агнём. Успыхнула полымя. Мужчына паспрабаваў яго патушыць, але атрымаў апёкі.

«Байцы МНС ліквідавалі пажар, не даўшы яму распаўсюдзіцца на жылыя памяшканнi. Агнём пашкоджаныя столь і маёмасць, закураныя сцены ў склепе», — адзначылі ў МНС.

63-гадовы гаспадар шпіталізаваны ў хірургічнае аддзяленне цэнтральнай раённай бальніцы з апёкамі каля 15% цела.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?