Ігар Чаргінец. Фота Вадзіма Заміроўскага

Ігар Чаргінец нарадзіўся 6 чэрвеня 1967 года. Мае юрыдычную і авіяцыйную адукацыю. У «Белавія» працуе з моманту яе стварэння. Займаў розныя пасады ў авіякампаніі, з 2007 па 2021 год быў намеснікам гендырэктара па маркетынгу і знешнеэканамічнай дзейнасці.

Ён сын Мікалая Чаргінца, кіраўніка Саюза пісьменнікаў Беларусі.

«Перадусім хачу адзначыць, што ўсе традыцыі, якія існуюць у «Белавія», застануцца нязменнымі. Яны былі выпрацаваныя на працягу многіх гадоў і надзейна замацаваліся ў жыцці кампаніі. Тым не менш, мы будзем надаваць асаблівую ўвагу далейшай лічбавізацыі і імкнуцца да ўкаранення перадавых сусветных практык. Мы плануем аднаўляць флот за кошт найноўшага пакалення Embraer 195-E2, рыхтуемся набыць самы сучасны Boeing 737-8. Да канца года мы плануем спыніць эксплуатацыю Boeing Classic. Безумоўна, мадэрнізацыя паветранага парку будзе спрыяць пашырэнню сеткі маршрутаў, адкрыццю новых напрамкаў і павелічэнню пасажырапатоку. Таксама я ўпэўнены, што для эфектыўнай эксплуатацыі сучаснай тэхнікі неабходна і далей надаваць асаблівую ўвагу падрыхтоўцы кадраў авіякампаніі, развіццю авіяцыйнага атрада, авіяцыйна-тэхнічнай базы, службы бортправаднікоў і іншых служб і аддзелаў», — заявіў Ігар Чаргінец прэс-службе авіякампаніі.