У якасці гербу Віцебшчыны.

2 чэрвеня кіраўнік дзяржавы падпісаў загад №277 «Пра усталяванне афіцыйных геральдычных сімвалаў адміністратыўна-тэрытарыяльных і тэрытарыяльных адзінак Віцебскай вобласці».

Нагадаем, у лютым у геральдычны савет пры прэзідэнце быў накіраваны праект гербу вобласці: у чырвоным полі французскага шчыта знаходзіцца выява «Пагоні» — сярэбранага ўзброенага конніка, у правай руцэ якога ўзняты меч, у левай — круглы шчыт з залатым шасціканцовым Еўфрасіннеўскім крыжом. Шчыт асаджваюць дзве дубовыя галіны з жалудамі, абкручаныя блакітнай стужкай. Вянчае герб вежавая карона з пяццю зубцамі. Такі ж герб знаходзіцца ў цэнтры сцяга Віцебскай вобласці, які ўяўляе сабою прастакутнае палотнішча зялёнага колеру.

Віцебская вобласць была апошняй, што не мела свайго гербу.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?