Навальны павінен будзе адбыць у калоніі агульнага рэжыму тры з паловай гады пазбаўлення волі за вылікам тэрміну, праведзенага пад хатнім арыштам (каля 10 месяцаў).

Падчас выязнога пасяджэння, якое прайшло ў Масгарсудзе, прадстаўнік Федэральнай службы выканання пакаранняў паведаміў, што Навальны больш за 50 разоў парушыў правілы выпрабавальнага тэрміну, у тым ліку не прыходзіў на рэгістрацыю ў ведамства, як таго патрабавалі ўмовы ўмоўнага пакарання. Пракуратура падтрымала пазіцыю службы. Адвакаты палітыка патрабавалі адхіліць хадайніцтва службы.

Падчас працэсу ў Масгарсудзе паліцыя затрымала больш за 300 чалавек, якія прыйшлі да будынка суда, каб падтрымаць Навальнага.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?