Па справе Марыны Малчанавай прайшло пяць судовых пасяджэнняў, апошняе доўжылася пару хвілін — суддзя Алена Гормаш зачытала абвінаваўчы прысуд, піша bobr.by.

Журналістку «Бобруйского курьера» прызналі вінаватай па артыкуле 23.34 ч. 1 КаАП (Парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў).
Марына Малчанава павінна будзе заплаціць штраф у памеры 20 базавых (580 рублёў). Маёмасць журналісткі, арыштаваная ў дзень затрымання, застаецца пад арыштам да выканання судовай пастановы.
Марына Малчанава будзе абскарджваць рашэнне Алены Гормаш у абласным судзе.
Каментары