Меркаванні

Беларускія гісторыкі пра забарону нацыянальнай сімволікі: Не мае ніякага гістарычнага абгрунтавання, вядзе да расколу грамадства

У сувязі з разгортваннем рэжымам Лукашэнкі прапагандысцкай кампаніі па забароне ў Рэспубліцы Беларусь бела-чырвона-белага сцяга мы, беларускія гісторыкі, заяўляем:

Бела-чырвона-белы сцяг з'яўляецца нацыянальным і дзяржаўным беларускім сімвалам. Ён быў ухвалены ў 1917 годзе ўсімі беларускімі нацыянальнымі арганізацыямі і стаў дзяржаўным у 1918 годзе, напрыканцы Першай сусветнай вайны, калі новыя краіны, якія ўзніклі на руінах імперыяў, зацвярджалі свае дзяржаўныя сімвалы. Наша нацыянальная дзяржава Беларуская Народная Рэспубліка прыняла дзяржаўны герб — старажытную Пагоню і дзяржаўны сцяг — бела-чырвона-белага колераў, адпаведных беларускім народным і гістарычным традыцыям.

За мінулае стагоддзе бела-чырвона-белы сцяг стаў духоўным набыткам і маральнай каштоўнасцю для мільёнаў беларусаў незалежна ад іх палітычных поглядаў. У 1930 годзе знакаміты паэт-камуніст Максім Танк напісаў:

Глядзіце ў будучыню смела!

Настаў доўгачаканы час,

Пад сцягам бел-чырвона-белым

Чакае перамога нас.

Выкарыстанне калабарантамі нацыянальных сімвалаў у часы Другой сусветнай вайны было звычайнай справай у Еўропе і не можа весці да іх дыскрэдытацыі. Мы бачым, як дзяржавы з падобным гістарычным досведам, як, напрыклад, Расія, Украіна, Францыя, Літва, Латвія, Харватыя, Нарвегія, Данія ды іншыя шануюць свае нацыянальныя сцягі. У верасні 1991 годзе Вярхоўны Савет БССР зацвердзіў бела-чырвона-белы сцяг дзяржаўным сцягам Рэспублікі Беларусь. У 1994 годзе менавіта пад ім прыносіў прысягу новаабраны прэзідэнт Лукашэнка. Сённяшняя афіцыёзная прапагандысцкая кампанія па дыскрэдытацыі і забароне нацыянальнага і дзяржаўнага сімвала Беларусі — бела-чырвона-белага сцяга — не мае ніякага гістарычнага абгрунтавання, вядзе да расколу грамадства і распальвання варажнечы паміж грамадзянамі Беларусі.

Арганізатары і ўдзельнікі гэтай кампаніі павінны панесці адказнасць не толькі перад судом гісторыі, але і юрыдычную. Заяву ўжо падпісалі:

доктар гістарычных навук Аляксандр Краўцэвіч 

доктар гістарычных навук Аляксандр Смалянчук

доктар габілітаваны Тадэвуш Гавін

доктар габілітаваны Юры Гардзееў

доктар гістарычных навук Сяргей Токць

доктар габілітаваны Генадзь Сагановіч

доктар гісторыі Лілія Коўкель

кандыдат гістарычных навук Андрэй Чарнякевіч

кандыдат гістарычных навук Іна Соркіна

кандыдат гістарычных навук Анатоль Вялікі

кандыдат гістарычных навук Кацярына Крывічаніна

кандыдат гістарычных навук Андрэй Кіштымаў

гісторык Андрэй Радаман

кандыдат гістарычных навук Аляксандр Радзюк

кандыдат гістарычных навук Аляксей Шаланда

кандыдат гістарычных навук, дацэнт Вадзім Аніпяркоў

доктар габілітаваны Алег Латышонак

кандыдат гістарычных навук Анатоль Трафімчык

магістр гісторыі Андрэй Мастыка

Падпісаць заяву можна тут.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Я хачу справядлівасці — і для жанчын, і для сябе». Шчырая гутарка з Андрэем Стрыжаком пра скандал з дыкпікамі, залежнасці і будучыню39

«Я хачу справядлівасці — і для жанчын, і для сябе». Шчырая гутарка з Андрэем Стрыжаком пра скандал з дыкпікамі, залежнасці і будучыню

Усе навіны →
Усе навіны

«Саўт-парк» жорстка высмяяў Трампа. Белы дом рэзка асудзіў12

РПЦ запатрабавала ад Беларускай праваслаўнай царквы вярнуць у назвах згадванне Маскоўскага патрыярхата50

Мінск зноў затапіла1

70-гадовую жанчыну з Гомеля пасадзілі за каментары. Гэта самая пажылая палітзняволеная44

У расійскім Саратаве выбух. Абваліўся цэлы пад’езд дзесяціпавярховай панэлькі9

Сярэдні заробак дактароў дасягнуў 4100 рублёў «бруднымі»3

Амерыканскую зорку Джэйсана Дэрула прывезлі да Віктара Лукашэнкі17

Палітзняволены грамадзянін Латвіі атрымаў у СІЗА дубінкай за тое, што заступіўся за беларускамоўнага зняволенага10

Жонка пасла ў Турцыі і былога прэс-сакратара МЗС Глаза больш не вядзе ранішні эфір на БТ7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я хачу справядлівасці — і для жанчын, і для сябе». Шчырая гутарка з Андрэем Стрыжаком пра скандал з дыкпікамі, залежнасці і будучыню39

«Я хачу справядлівасці — і для жанчын, і для сябе». Шчырая гутарка з Андрэем Стрыжаком пра скандал з дыкпікамі, залежнасці і будучыню

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць