2 лютага на 72-м годзе жыцця памёр Уладзімір Меляшкевіч, заснавальнік «Весты». Гэта буйны цэнтр у Дзяржынскім раёне на трасе М1, які ўключае ў сябе запраўку, санаторый, медыцынскі цэнтр, месца для заняткаў спортам.

Апроч таго, Меляшкевіч стаяў ля вытокаў футбольнага дзяржынскага «Арсенала».

У рэйтынгу беларускіх бізнэсменаў ён займаў 173-е месца.

«Ён быў адным з удзельнікаў каманды і яе натхняльнікам. Пазбягаючы публічнасці, даказваючы сваю прыхільнасць справай, Уладзімір Іванавіч быў шчырым і выдатным чалавекам, душой і сэрцам кожную хвіліну свайго жыцця перажываў за клуб, які за кароткі тэрмін стаў родным не толькі для футбалістаў і супрацоўнікаў, але і для жыхароў Дзяржынска. Заўсёды падтрымліваў і развіваў ініцыятывы «Арсенала» — ад стварэння каманды да адкрыцця і развіцця дзіцячай футбольнай школы. Ён заўсёды заставаўся з «Арсеналам», нават у тыя моманты, калі асноўная занятасць забірала ўвесь час, знаходзіў час на каманду нават тады, калі было вельмі цяжка…» — напісалі ў сацыяльных сетках удзельнікі дзяржынскага ФК «Арсенал».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0